Аршын
Аршын (цюрк.) — мера даўжыні ад 0,652 да 1,12 м да ўвядзення метрычнай сістэмы ў шэрагу краін (Афганістан, Балгарыя, Іран, Турцыя, Расія і інш.). У Расіі выкарыстоўваўся з пачатку XVI ст. пры гандлі тканін з усходнімі краінамі. Адпавядаў локцю, з 1736—42 роўны 0,71119 м[1]. У ВКЛ вядомы ў XVI ст., але шырока не ўжываўся.
«А Янчинский пограбилъ, къ своей р?це взялъ: ...тринадцать аръшинъ китайки дв?личное...»[2]; «Өалюндишу бурнатьного чотыри оршины, китайки... чотыри оршины»[3].
Ужыванне слова «аршинъ» з метрычным значэннем яшчэ раз пацвярджае думку, што ў розных мовах словы са значэннем «месца злучэння плечавой і локцевай касцей» маглі набываць метрычнае значэнне. Гэта слова ў цюркскіх мовах мела значэнне локаць (частка цела чалавека) і адзінка вымярэння. З апошнім яно, відаць, і было запазычана ў агульнаўсходнеславянскі перыяд. Як мера яно ўжывалась таксама ў балгарскай, рускай, сербскай, украінскай. Як паказваюць назіранні, у Вялікім Княстве Літоўскім слова «аршинъ» было шырока распаўсюджана. Значна шырэй яно стала ўжывацца пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі, бо ў апошняй гэта была адна з асноўных адзінак даўжыні. Пасля гэтага яно таксама пашырыла семантыку і ў сучаснай беларускай мове ўжываецца з такімі значэннямі:
- адзінка вымярэння: «Вы багаты чалавек..., а перад людзьмі прыніжаецеся, кожнаму гатовы ў ногі кланяцца, і толькі за тое, што ён купіць аршын паркалю...»[4]; «А капа — шэсцьдзесят снапоў, а кожны сноп ля перавясла — аршын кругам»[5];
- прылада вымярэння: «Гандляры спрытна матлялі на медны аршын вішнёвыя і белыя сукны»[6].
Як паказваюць назіранні, слова аршын з такімі значэннямі выходзіць з актыўнага ўжывання. Аднак даволі часта яно ўжываецца ў складзе некаторых фразем і словазлучэнняў, якія маюць рознае значэнне. Фразема «мераць на свой аршын»[7] мае значэнне «раўняць па сабе», а «нібы аршын праглынуў» — стаяць прама, навыцяжку; «аршын з шапкаю» — зусім нізкі[8]; «аршынам носа не дастанеш» — вельмі ганарлівы: «У старшыні аршынам носа не дастанеш з-за тых свінарнікаў і кароўнікаў»[9]. Словазлучэнне «даць тры аршыны зямлі» ўжываецца са значэннем знішчыць, загубіць: «Без зямлі ўвесь век цягаўся горш якой скаціны, вось нарэшце дачакаўся — далі тры аршыны»[10]; «бачыць скрозь зямлю на чатыры аршыны» — разумець усё чыста: «Іду я на праверку да сваёй супругі, яна ў мяне скрозь зямлю на чатыры аршыны бачыць...»[11].
У XIX ст. слова аршын ужывалася ў складзе такіх словазлучэнняў: «вышовъ подъ аршинъ» — вырас такі, каб браць у рэкрцты «А въ вдовушки одинъ сынъ и той вышовъ подъ аршинъ. И аршину ни сняли, у солдаты аддали»[12]; «Будим-жа раду браць, кого ў рэкрцты отдать: у кого сыноў шэсть, тому ўси пошли заўчесть, у кого сыноў пять, там ни водного не ўзять, у кого сыны чатыры, там ня вышли аршыны»[13].
Ва ўкраінскай мове XVIII—XIX стст., як і ў беларускай, ужываліся словазлучэнні «стати під аршин» — быць аддадзеным у салдаты; «дійти до аршина» — стаць прыдатным да службы ў войску[14]. Утварэнне такіх словазлучэнняў звязана з тым, што аршын у той час быў асноўнай адзінкай выфмярэння, прычым калі ў старабеларускай мове ён ужываўся параўнальна рэдка, то пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі гэта адзінка вымярэння стала ўжывацца часцей, бо яна была асноўнай у сістэме мер Расійскай імперыі.
Пра даўжыню «аршина» ў перыяд Вялікага Княства Літоўскага сведчыць такі прыклад: «а сесь аршинъ великих перстов или цалей сто»[15]. Цаля была прыблізна 2,7 см, у такім выпадку «аршинъ» — 2,7 м.
Глядзіце таксама
Зноскі
- ↑ Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 255. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Русская историческая библиотека, издаваемая Императорской Археографической комиссией. Т. 20. Литовская метрика. [Отдел 1, ч. 2: Книги cудных дел]. Т. 1 / [под ред. П. А. Гильтебрандта]. — Санкт-Петербург: Сенатская типография, 1903. — VII, 290 с., 1566 стб. — С. 742.
- ↑ Акты, издаваемые Комиссией, высочайше учрежденной для разбора древних актов в Вильне: [в 39 т.]. Т. 39: Акты Могилевского магистрата XVI в. (1578—1580 гг.). — Вильна: Типография А. К. Киркора, 1915. — VIII, 674 с. — С. 52.
- ↑ Галавач, П. Збор твораў: у 3 т. / Платон Галавач; [складанне, уступ. арт., заўвагі Д. Бародзіча]; рэдкал.: Я. Брыль [і інш.]. Т. 1: Апавяданні. Нарысы. Артыкулы. — Мн.: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя мастацкай літаратуры, 1958. — 392, [2] с. — С. 97.
- ↑ Караткевіч, У. Каласы пад сярпом тваім: раман: [у 2 кн.] / Уладзімір Караткевіч; мастак А. Кашкурэвіч. [Кн. 1: Выйсце крыніц]. — Мн.: Беларусь, 1968. — 361, [1] c. — С. 105.
- ↑ Там жа. — С. 252.
- ↑ Беларуска-рускі слоўнік = Белорусско-русский словарь: каля 90000 слоў / АН Беларускай ССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа; пад рэд. К. К. Крапівы. — М.: Дзяржаўнае выдавецтва замежных і нацыянальных слоўнікаў, 1962. — 1048 с. — С. 99.
- ↑ Юрчанка, Г. Ф. Народная сінаніміка / Г. Ф. Юрчанка; [рэд. А. А. Крывіцкі]. — Мн.: Навука і тэхніка, 1969. — 278, [2] с. — С. 128
- ↑ Паўлаў, У. // Маладосць. — 1971. — № 9. — С. 88.
- ↑ Купала, Я. Вершы і паэмы / Янка Купала; [Пад рэд.: Я. Колас і інш.]. — Мн.: Дзярж. выд-ва БССР, 1948. — 358, [1] с., [1] л. партр. — С. 89.
- ↑ Паслядовіч, М. Т. Збор твораў: У 2 т / М. Т. Паслядовіч. Т. 2: Цёплае дыханне; Святло над Ліпскам: Аповесць, раман. — Мн.: Дзяржвыд БССР, 1961. — 575 с. — С. 282.
- ↑ Шейн, П. В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края / собранные и приведенные в порядок П. В. Шейном: [в 3 т.]. Т. 1, ч. 1: Бытовая и семейная жизнь белоруса в обрядах и песнях. — Санкт-Петербург: Типография Императорской Академии наук, 1887. — [2], XXVI, 585 с. — С. 464.
- ↑ Записки Императорского Русского географического общества по отделению этнографии. Т. 5. — Санкт-Петербург: Типография Майкова, 1873. — С. 661.
- ↑ Винник, В. О. Назви одиниць вимiру i ваги в українськiй мовi / Акад. наук Укр. РСР. Iн-т мовознавства iм. О. О. Потебнi. — Киїа: Наук. думка, 1966. — 151 с. — С. 22.
- ↑ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-Западной Руси, издаваемый при Управлении Виленского учебного округа: [в 14 т.]. Т. 6: [документы 1486―1764 гг. / сост.: А. Демьянович, Ф. Елеонский, Ф. Смирнов]. — Вильна: Печатня О. Блюмовича, 1869. — XI, 409 с. — С. 312.
Літаратура
- Скурат, К. У. Даўнія беларускія меры: (лексічны аналіз) / К. У. Скурат; [рэд.: М. А. Жыдовіч, А. І. Жураўскі]; АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Навука і тэхніка, 1974. — 190, [1] с.