Перайсці да зместу

Асамблея Рэспублікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:49, 23 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Асамблея Рэспублікі Партугаліі (парт.: Assembleia da República) — аднапалатны прадстаўнічы орган (парламент) Партугаліі.

Палац Сан-Бенту, рэзідэнцыя Асамблеі
Сцяг Асамблеі

Паводле Канстытуцыі Партугаліі, Асамблея «з’яўляецца прадстаўнічым сходам ўсіх партугальскіх грамадзян» і адным з вярхоўных органаў улады.

Асамблея раней складалася з 250 дэпутатаў, але ў ходзе канстытуцыйнай рэформы 1989 года лік дэпутатаў знізіўся і вагался паміж 180 і 230 дэпутатамі.

Дэпутаты абіраюцца ўсеагульным галасаваннем на чатырохгадовы тэрмін па 22 выбарчых акругах. 18 акругаў знаходзяцца ў кантынентальнай Партугаліі, па 1 акрузе складаюць Азорскія астравы, Мадэйра, партугальская дыяспара у Еўропе і дыяспара ў астатніх краінах.

Паводле Канстытуцыі, дэпутаты прадстаўляюць ўсю краіну, а не толькі свае выбарчыя акругі.

Вынікі выбараў 2009 года

[правіць | правіць зыходнік]
Партыя Галасы Адсотак Месцаў
атрымана
Δ
з 2005
Сацыялістычная партыя 2 077 238 36,56 % 97 24
Сацыял-дэмакратычная партыя 1 653 665 29,11 % 81 6
Сацыяльна-дэмакратычны цэнтр / Народная партыя 592 778 10,43 % 21 9
Левы блок 557 306 9,81 % 16 8
Кааліцыя дэмакратычнага адзінства 446 279 7,86 % 14 1
Камуністычная партыя партугальскіх рабочых / Рух за рэарганізацыю партыі пралетарыята 52 761 0,93 % 0
Рух «Надзея для Партугаліі» 25 949 0,46 % 0
Новая дэмакратыя 21 876 0,38 % 0
Рух за годнасць і грамадства 16 924 0,30 % 0
Гуманістычная партия + Партыя Зямлі / Партыя Зямлі 12 405 +
3 265
0,22 % +
0,06 %
0
(2 па спісу
СДП)
Народная манархічная партыя 15 262 0,27 % 0
(2 по списку
СДП)
Рабочая партыя сацыялістычнага адзінства 4 632 0,08 % 0