Перайсці да зместу

Ачышчэнне дзесяці пракажоных

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 19:52, 7 лютага 2014, аўтар CzechoBot (размовы | уклад) (clean up, replaced: сьц → сц, . → ., ў ў → ў у (2), Дже → Джэ, Евангелле ад → Евангелле паводле (2) using AWB)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Джэймс Цісо — Вылячэнне дзесяці пракажоных, Бруклінскі музей

Ачышчэнне дзесяці пракажоных — з'яўляецца адным з цудаў Ісуса ў Евангеллях (Евангелле паводле Лукі 17:11-19).

Паводле Евангелля паводле Лукі, на шляху ў Іерусалім Ісус падарожнічаў уздоўж мяжы паміж Самарыі і Галілеі. Калі Ён уваходзіў у вёску, Яго сустрэлі дзесяць чалавек, якія мелі праказу. Яны стаялі на адлегласці і крычалі гучным голасам: «Ісус, Настаўнік, злітуйся над намі!»

Калі Ён убачыў іх, Ён сказаў: «Ідзіце, пакажыцеся святарам». І пасля таго, як яны пайшлі, яны былі ачышчаны. Адзін з іх, калі ён убачыў, што ён быў ацалёны, вярнуўся, хвалячы Бога гучным голасам. Ён кінуўся да ног Ісуса і падзякаваў яму, і гэта быў Самарыцянін.

Ісус спытаўся: «Хіба не ўсе дзесяць ачысціліся? Дзе астатнія дзевяць? Як яны не вярнуліся ўзнесці славу Богу, апрача гэтага іншапляменніка?» Тады Ён сказаў яму: «Устань і ідзі, вера твая выратавала цябе.»

Гэты цуд падкрэслівае важнасць веры, бо Ісус не сказаў: "Мая сіла выратавала цябе", але растлумачыў вылячэнне згодна веры хворага.