Перайсці да зместу

Берлінскі кангрэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:28, 24 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Антон фон Вернер. Берлінскі кангрэс

Берлінскі кангрэс (13 чэрвеня13 ліпеня 1878) — міжнародны кангрэс, скліканы для перагляду ўмоў Сан-Стэфанскага мірнага пагаднення, якое завяршыла руска-турэцкую вайну 1877-1878 гадоў.

Арганізатарам кангрэсу, у якім удзельнічалі прадстаўнікі Расіі, Англіі, Аўстра-Венгрыі і Германіі, быў Ота фон Бісмарк. Прысутнічалі дэлегацыі Італіі, Францыі і Турцыі. На кангрэс былі запрошаныя і прадстаўнікі балканскіх краін: Грэцыі, Сербіі, Румыніі, Чарнагорыі. Балгарыя ўдзелу ў перамовах не ўзяла, хаця гаворка ішла пераважна пра яе лёс.