Перайсці да зместу

Блакітны Бераг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:36, 24 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Англійская набярэжная ў Ніцы

Блакітны Бераг (фр.: Côte d'Azur) — паўднёва-ўсходні бераг Міжземнага мора ў Францыі, размешчаны на ўсход ад горада Тулон да мяжы з Італіяй. На Блакітным Беразе таксама размешчана княства Манака. Іншая назва — Французская Рыўера (як частка Рыўеры, размешчанай як у Францыі, так і ў Італіі).

Саму назву прыдумаў малавядомы цяпер французскі пісьменнік і паэт Стэфан Льежар — у 1870 годзе ён выдаў раман з назвай «Блакітны Бераг»; гэтыя словы прыйшлі яму ў галаву, калі ён убачыў «дзівоснай прыгажосці» бухту горада Ер.