Бог
Бог | |
---|---|
Бажаство ў | монатэізм |
Вывучаецца ў | theology proper[d], філасофія рэлігіі[d] і багаслоўе |
Апісана на сайце |
newworldencyclopedia.org/… (англ.) azbyka.ru/bog (руск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бог — непазнавальная трансцэндэнтная Існасць, стваральнік Сусвету ці ўвасабленне Сусвету, альбо яго элементаў для асоб, якія спавядаюць рэлігію, маюць рэлігійны светапогляд, альбо прытрымліваюцца вучэнняў, якія ўключаюць у сябе паняцце пра Бога. У рэлігійных вучэннях, аб'яднаных прынцыпам тэізму, сцвярджаецца асабістае быццё Вышэйшага, яго асабістае стаўленне (каханне) да створаных істот і Cусвету ў цэлым, яго дыялагічныя самараскрыцці ў актах адкрыцця. Ідэя багоў паступова крышталізавацца ў розныя рэлігійныя традыцыі чалавецтва. Зыходная тэорыя развіцця ёсць прадстаўленне першабытных народаў пра сілы, дзеянне якіх па-рознаму лакалізуецца на панараме сусветнага цэлага[1].
Атрыбуты Бога ў Хрысціянстве Атрыбуты Бога. Істота любога быту – гэта тое, дзякуючы чаму быт ёсць тым, а не іншым, праяўляе сябе ad extra. У Богу істота атаясамліваецца з Яго атрыбутамі. У Богу кожны атрыбут адносіцца да Яго натуры і яе вызначае, а ў створанх рэчах – не (нп., калі нейкі чалавек міласэрны, то гэты яго індывідуальны атрыбут не адносіцца да натуры ўсіх людзей). У гісторыі спрачаліся, які атрыбут найважнейшы. Аўгустын, Банавентура і Дунс Скот – за дабрыню, Окам і ўсе наміналісты – за бясконцасць, некаторыя за найвышэйшы розум, а Тамаш – за быццё само ў сабе (ipsum esse subsistens). Істота Бога паводле тамістскай філасофіі – самаіснаванне, якое ні ад каго не бярэ пачатку. Бог – чыстае існаванне. Атрыбуты, злучаныя з істотай Бога: 1) прастата (не складзены з іншых бытаў): Зых 3, 14; Ін. 4:24); 2) нязменнасць (Якуб 1, 17 – Айцец святла, у якім няма перамены). У Богу няма пераходу ад патэнцыяльнага да актуальнага. Ён – чыстая актуальнасць; 3) вечнасць (Быт 21, 33 – Эль Олам; Псальмы, 1 Цім 1, 17); 4) бязмежнасць і ўсюдыпрысутнасць (Дзеі 17, 28 – У Ім жывем…); 5) адзіны (Дрг 6,4; Дзеі 17, 16-34; Эф 4, 6; Мк. 12:29); 6) найвышэйшае дабро (Лк. 18:19) – Ніхто не добры, толькі сам Бог); 7) паўната праўды – Ер 10, 10; Ін. 17:3). З Бога воляю звязаны: Святасць (1 Вал 2, 2; Іс 8, 13; Мф. 6:9); Ін. 17:11); Ап 4, 8-10); Усемагутнасць (Быт 17, 1 – Эль Шадай, Мудр 11, 23; Лк. 1:37); 2 Кар 9, 8); Свабода (Пс 113, 3 – робіць усё, што захоча, Эф 1, 11; Мф. 20:15); 1 Кар 12, 11). Прадметам волі Бога заўсёды з’яўляецца дабро. З мудрасцю Бога звязана: стварэнне свету і чалавека, падтрыманне свету ў існаванні, 1 Вал 2, 3; Ёў 12, 13; Рым 11, 33.
Містычнам богапазнаннем займаецца тэасофія.
Адпаведнасць багоў розных народаў
Бог / Народ | сонца | царства мёртвых | Вярхоўны | маланка | вайна |
---|---|---|---|---|---|
славяне | Дажбог / Ярыла / Хорс | Пярун | Пярун | ||
старажытныя егіпцяне | Ра | Асірыс / Анубіс | |||
гавайцы | Кукаілімоку | ||||
старажытныя грэкі | Геліёс | Аід | Зеўс | Зеўс | Арэс / Афіна |
старажытныя рымляне | Юпітэр | Юпітэр | Марс |
Гл. таксама
- Паняцце Бога ў політэізме
- Паняцце Бога ў іўдаізме
- Паняцце Бога ў хрысціянстве
- Паняцце Бога ў ісламе
- Паняцце Бога ў індуізме
- Паняцце Бога ў будызме
Зноскі
- ↑ Большая российская энциклопедия, Т.3. М., 2005. С.632. Автор определения — С. С. Аверинцев
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 3. - Мн., 1996.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бог
- Канцэпцыя Бога ў хрысціянсте