Брэтань
Брэтань | |||||
---|---|---|---|---|---|
Bretagne | |||||
|
|||||
Краіна | Францыя | ||||
Уваходзіць у | |||||
Уключае |
Дэпартаменты : |
||||
Адміністрацыйны цэнтр | Рэн | ||||
Дата ўтварэння | 4 чэрвеня 1960[1] | ||||
Прэзідэнт савета | Жан-Іў Лё Дрыян | ||||
Прэфект | Мішэль Кадо | ||||
Афіцыйныя мовы | Французская, брэтонская, гала | ||||
Насельніцтва (2007) |
3 120 288 (6-е месца) | ||||
Шчыльнасць | 115 чал./км² (10-е месца) | ||||
Плошча |
27 208 км² (10-е месца) |
||||
Код ISO 3166-2 | FR-BRE | ||||
Інтэрнэт-дамен | .bzh[d] | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брэта́нь (фр.: Bretagne, брэт.: Breizh; гало Bertaèyn) — рэгіён на паўночным захадзе Францыі, займае большую частку аднайменнай гістарычнай вобласці. Размешчаны на паўночным захадзе краіны, на аднайменным паўвостраве, які абмываецца з поўначы Ла-Маншам, а з поўдня Біскайскім залівам. Адміністрацыйны цэнтр рэгіёна — горад Рэн.
Геаграфія
Брэтань з’яўляецца часткай Армарыканскага масіву, што надае ёй прыродную цэласнасць. Масіў гэты мае, у асноўным, раўнінны характар, яго сярэдняя вышыня над узроўнем мора не перавышае 104 метры. Гэта найбольш старажытны рэгіён з усіх, якія складаюць зараз тэрыторыю Францыі: яго гісторыя пачалася яшчэ да палеазойскай эры.
Большая частка Брэтані месціцца на аднайменным паўвостраве. Атлантычны акіян абмывае 4/5 яго перыметра, а берагавая лінія складае 3000 км вельмі разнастайных па рэльефу берагоў. Дзякуючы ўплыву акіяна, у Брэтані адносна мяккія зімы (27 марозных дзён у годзе ў Сен-Брые) і ўмераная спякота летам. Вясна пачынаецца вельмі рана, з пачатку сакавіка, аднак доўжыцца вельмі доўга, так як пацяпленне нарастае вельмі марудна. Гэта найбольш прыгожы час года, калі зацвітаюць жаўтазель і ўлекс. Ападкаў не вельмі багата (Роскаў: 760 мм), за выключэннем узвышшаў, дзе яны перавышаюць 1 000 мм. Яны выпадаюць, галоўным чынам, у сезон халадоў. Вятры, жорсткія на берагах, хутка смякчаюцца ва ўнутранай частцы паўвострава лясамі.
У склад Брэтані таксама ўваходзяць астравы Уэсан, Мален, Уа, Геклен, Груа, Іль-дэ-Ба, Іль-дэ-Брэа, Бэль і інш.
Брэтань — самая заходняя частка метрапольнай Францыі, на яе тэрыторыі знаходзяцца самыя заходнія пункты метраполіі — востраў Уэсан, архіпелаг Мален і мыс Пуэнт-дэ-Карсан (кантынентальная).
Прырода
Лясы спрадвеку пакрывалі Арморыку, але ў наш час, з-за сельскагаспадарчых і прамысловых патрэб, лясы парадзелі — аднак, па-ранейшаму, складаюць большую частку ландшафту Брэтані. Адзін з такіх лясоў (Браселіанд) увайшоў у легенды.
Сімволіка
Брэтонскі сцяг — «Gwenn ha du» (у даслоўным перакладзе з брэтонскай мовы — «белы і чорны») быў створаны ў 1923 годзе Морванам Маршалам. Чатыры белыя паласы прадстаўляюць брыцкія рэгіёны і біскупствы — Леон (фр.: Leon), Трэгор (фр.: Tregor), Карнуай (фр.: Cornouaill) і Ванскі рэгіён (фр.: Vannetais). Пяць чорных палос сімвалізуюць рэгіёны і епархіі, дзе размаўляюць на гала: Рэн (фр.: Rennes), Нант (фр.: Nantes), Дол (фр.: Dol), Малуін (фр.: Malouin) і Пент’еўр (фр.: Penthievre). Гарнастай быў узяты з герцагскага сцяга. Сукупнасць утварае эмблему, рэалізаваную з захаваннем геральдычных традыцый, а менавіта: сцяг ясны, бачны і пазнавальны здалёку, выразны і поўны.
Нацыянальны гімн: Bro gozh ma zadoù (Старажытная зямля маіх бацькоў).
Дэвіз: Лепш смерць, чым ганьба.
Эмблема: уцёснік.
Святы апякун: Святы Іў / Sant Erwann / St.Yves Helori. Свята — 19 мая.
Гісторыя
З 440 па 600 гг. ідуць некалькі хваляў перасялення брытаў з Брытанскіх астравоў. У войнах з франкамі брэтонцы адстойваюць сваю незалежнасць, і ў наступнае тысячагоддзе Брэтань уваходзіць незалежным герцагствам.
Сярэднявечча
На працягу Сярэднявечча Брэтань лавіравала паміж Францыяй і Англіяй. У 1532 годзе яна ўваходзіць у склад Францыі.
Новы і найноўшы час
У 1963 годзе створаны Фронт вызвалення Брэтані, які пачаў барацьбу за незалежнасць. У 1964 годзе створана палітычная партыя «Дэмакратычны Брэтонскі Саюз», якая выступае за аўтаномію Брэтані.
Славутасці
Адна з самых незвычайных славутасцей Брэтані — гэта менгіры ў пасяленні Карнак, якіх налічваецца каля 3000. Іх з’яўленне адносяць да 6-3 тысячагоддзя да н. э., і аб іх значэнні вядома вельмі мала.
Цікавыя факты
Брэтонцы лічацца найлепшымі ў краіне маракамі і рыбаловамі. Важны промысел Брэтані — развядзенне вустрыц і ядомых ракавінак у штучных басейнах — «вустрычных парках».
Вядомыя асобы
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
- Брэтань // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 301—302. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брэтань