Перайсці да зместу

Біялогія развіцця

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:42, 7 лістапада 2020, аўтар Хомелка (размовы | уклад) (афармленне)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Біялогія развіцця — раздзел сучаснага біялагічнага вучэння пра працэсы індывідуальнага развіцця арганізма ад апладнення і эмбрыянальнага развіцця да нараджэння і смерці.

Як навука пачала фармавацца з сярэдзіны XX стагоддзя на аснове дадзеных малекулярнай біялогіі, эмбрыялогіі, генетыкі. Вывучае розныя аспекты працэсу развіцця на малекулярным, клетачным, тканкавым, органавым і арганізмавым узроўнях, вырашае фундаментальныя праблемы рэалізацыі праграм генетычнай інфармацыі ў ходзе антагенезу і малекулярных асноў фенатыпічных змен, нармальнага і пухліннага росту клетак і клетачных папуляцый, марфагенезу, спецыфікі клетачнай, тканкавай, органавай дыферэнцыроўкі, клетачных узаемадзеянняў, узнікнення і станаўлення рэгулятарных механізмаў, якія забяспечваюць цэласнасць развіцця, крытычных узроўняў у працэсе развіцця, рэгенерацыі і інш.

Дасягненні біялогіі развіцця перспектыўныя ў кіраванні развіццём раслін і жывёл, рэгуляцыі іх колькасці, полу і інш.