Перайсці да зместу

Вулканізацыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:15, 6 лістапада 2019, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Вулканізацыя

Вулканізацыя — хімічны працэс стварэння гумы.

Вулканізацыі падвяргаецца звычайна сумесь каўчуку з рознымі кампанентамі, якія забяспечваюць неабходныя эксплуатацыйныя ўласцівасці гум: напаўняльнікамі (тэхнічны вуглярод, крэйда, каалін, полідысперсная крэмнекіслата і г.д.), пластыфікатарамі (нафтавы і талавы алей, дыбуцілфталат і г.д.), супрацьстарэльнікамі (бісфенолы, дыяміны і г.д.), паскаральнікамі вулканізацыі (ксантагенатамі, тыязоламі, сульфенамідамі і г.д.), актыватарам вулканізацыі (аксідам цынку, аксідам магнію і г.д.), запавольвацелем падвулканізацыі (фталевы ангідрыд, N-нітразадыфеніламін і г.д.).