Перайсці да зместу

Выгнанне бесаў з нямога чалавека

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 07:39, 9 мая 2014, аўтар Павел Петро (размовы | уклад) (Новая старонка: 'thumb|240px|Хрыстос ацаляе нямога, [[Гюстаў Дарэ, 1865]] '''Выгнанне бесаў з нямог...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Хрыстос ацаляе нямога, Гюстаў Дарэ, 1865

Выгнанне бесаў з нямога чалавека — падзея новазапаветняга апавядання, адзін з цудаў Ісуса Хрыста.

Біблейскае апавяданне

[правіць | правіць зыходнік]

Падзея запісана ў Евангеллі ад Матфея 9:32-34, адразу пасля цудам з вылячэннем двух сляпых у Галілеі.

Паводле Евангелля ад Матфея, пасля таго, як двое сляпых ацаліліся, да Ісуса прывялі чалавека, які быў апантаны дэманамі, і не мог гаварыць. І калі дэман быў выгнаны, чалавек, які быў нямым пачаў гаварыць. Натоўп. які быў побач, быў моцна дзіўлены і казаў: "Ніколі не было такога явішча ў Ізраілі."

Аднак фарысеі пачалі казаць, што Хрыстос выганяе бесаў сілаю дэманскай.