Перайсці да зместу

Вылячэнне жанчыны з крывацячэннем

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 15:32, 3 красавіка 2014, аўтар Чаховіч Уладзіслаў (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Хрыстос вылечвае жанчыну з пакутамі крывацячэння, Рымскія катакомбы

Вылячэнне жанчыны з крывацячэннем — адзін з цудаў Ісуса Хрыста, апісаны ў Евангеллях ад Марка 5:21-43, Матфея 9:18-26, Лукі 8:40-56.

Біблейскае апавяданне

[правіць | правіць зыходнік]

Згодна евангельскаму апавяданню гэты цуд адбыўся адразу пасля выгнання нячыстай сілы ў Генісарэце і аб'ядноўваецца з цудам уваскрасення дачкі Яіра.

Сінаптычныя Евангеллі паведамляюць, што падзея адбылася ў той час як Ісус ішоў да дома Яіра, пасярод вялікага натоўпу:

«Адна жанчына, якая пакутавала ад крывацечы дванаццаць гадоў, шмат нацярпелася ад многіх лекараў, патраціла ўсё, што было ў яе, і не зыскала ніякай палёгкі, а самой толькі пагоршала, дачуўшыся пра Ісуса, падышла ззаду ў натоўпе і кранулася вопраткі Ягонай; бо казала: калі хоць да вопраткі Ягонай дакрануся, дык выздаравею. І перастала адразу ў яе крывацеча, і яна адчула ў целе, што ачуняла ад хваробы. А ў той самы час Ісус, адчуўшы Сам у Сабе, што выйшла з Яго сіла, абярнуўся ў народзе і сказаў: хто крануўся Маёй вопраткі? Вучні сказалі Яму: Ты бачыш, што людзі націскаюць на Цябе, і кажаш: „хто крануўся Мяне?“. Але Ён глядзеў навокал, каб убачыць тую, якая зрабіла гэта. Жанчына ў страху і трымценьні, ведаючы, што з ёю сталася, падышла, упала перад Ім і сказала Яму ўсю праўду. А Ён сказаў ёй: дачка! вера твая ўратавала цябе; ідзі ў міры і будзь здаровая ад хваробы тваёй».

Біблейскае апавяданне у Матвея і Лука расказвае пра «канец» адзення, выкарыстоўваючы тое самае грэчаскае слова, якое таксама з'яўляецца ў Евангеллі ад Марка 6. На кончаках адзення ў фарысеяў знаходзіліся тэксты Пісання, што было звычкай насіць падоўжаныя паласы або пэндзлікі. З-за ўлады фарысеяў людзі лічылі кончакі адзеяння містычнымі.

Стан жанчыны з пункту гледжання сучаснай медыцынскай дыягностыкі дакладна не ясны, перакладаецца як «выцячэнне крыві», ён часта згадваецца грэцкім тэрмінам як haemorrhoissa (грэч. ἡ αἱμοῤῥοοῦσα , «крывацёк у жанчыны»).