Выток
Выгляд
Выто́к ракі́ — месца, ад якога назіраецца пастаяннае цячэнне вады ў рэчышчы вадацёку.
Вытокам ракі могуць быць крыніца, балота, возера, ледавік. Для рэк, што выцякаюць з возера, — месца перасячэння берагавой лініі вадаёма з рэчышчам вадацёку. Нярэдка вытокам ракі лічыцца месца, дзе зліваюцца 2 ракі з рознымі назвамі, або галоўнай лічыцца больш мнагаводная ці тая, выток якой найбольш аддалены ад вусця ракі. У шэрагу выпадкаў тэрыторыя вакол вытока ракі абвяшчаецца ахоўнай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Выто́к ракі́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 327. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Выто́к // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 69—70. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
Выток на Вікісховішчы |