Геахраналогія
Сегменты скальных (пластоў) у хранастратыграфіі | Перыяды часу ў геахраналогіі | Notes |
---|---|---|
4 агулам, паўмільярда гадоў і больш | ||
10 агулам, некалькі соцень мільёнаў гадоў | ||
дзясяткі мільёнаў гадоў | ||
мільёны гадоў | ||
менш, чым ярус/век, не выкарыстоўваецца ICS тэрміналогіяй |
Геахранало́гія ці геалагічнае летазлічэнне (ад стар.-грэч.: γῆ — зямля + χρόνος — час + λόγος — слова, вучэнне) — сістэма вызначэння адноснага і абсалютнага (сапраўднага) ўзросту, працягу і паслядоўнасці фарміравання адкладаў (горных парод) зямной кары і храналагічнага датавання геалагічных падзей у гісторыі Зямлі. Адрозніваюцца абсалютная і адносная геахраналогіі.
Гл. таксама: Геахраналагічная шкала.
Абсалютная геахраналогія займаецца сапраўдным (абсалютным) узростам горных парод. Вызначае абсалютную працягласць асобных геалагічных перыядаў, эпох і вякоў у мільёнах гадоў. Дзеля гэтых мэт выкарыстоўваюць радыелагічны метад вызначэння абсалютнага ўзросту мінералаў, заснаваны на вывучэнні працэсаў распаду радыеактыўных элементаў, што ёсць у мінералах.
Адносная геахраналогія займаецца адносным узростам горных парод. Выяўляе адносны ўзрост слаістых асадкавых, вулканічных (лаваў) і піракластычных тоўшчаў зямной кары паводле паслядоўнасці напластаванняў, выходзячы з таго, што ў непарушаных тоўшчах верхні пласт заўсёды маладзейшы за ніжні. Пра адносны ўзрост асадкавых парод мяркуюць паводле арганічных рэштак, што дазваляе вызначаць паслядоўнасць падзей геалагічнай гісторыі ў часе. Усю тоўшчу асадкавых горных парод прынята падзяляць на 5 эратэм.
Гл. таксама
Літаратура
- Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік — Мн.: Народная асвета, 1994. — 367 с. — ISBN 985-03-0054-X С.58.
- Геаграфія ў тэрмінах… С.94.