Перайсці да зместу

Герб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Герб (польск.: herb ад ням.: Erbe — спадчына) — эмблема, адмысловы сімвал, які складаецца з фігур, якія сімвалізуюць уладальніка герба (чалавека, род, карпарацыю, горад, краіну і г.д.) і звычайна перадаецца ў спадчыну.

Гербы звычайна складаюцца з наступных элементаў: тарк, прылбіца, намітка, карона, клейнот, пахолкі (шчытатрымальнікі — выявы людзей, алегарычных істот або геральдычных жывёл, якія стаць на задніх лапах), мантыя і дэвіз.

Гербы ў блізкай да сучаснай форме з'явіліся ў Сярэдявеччы ў Заходняй Еўропе, у Англіі і Францыі. Першым гербам лічыцца тарк з шасцю залатымі львамі ў блакітным полі. Паводле версіі, якая сёння аспрэчваецца, Жофруа V Анжуйскі атрымаў яго ў 1127 (або 1128) ад свайго цесця, караля Англіі Генрыха I з нагоды шлюбу з яго дачкой Мацільдай, удавой імператара Генрыха V[1].

Распаўсюджванне гербаў звязана з развіццём ваеннай тэхнікі, першым чынам з з'яўленнем шалома, які закрываў твары ваяроў. Герб нанасіўся яркімі колерамі на шчыты. Разам з клейнотам выконваў важную ідэнтыфікацыйную задачу.

Гербы можна сістэматызуюць у Гербоўнік па прыналежнасці, рангам, відам юрыдычнага стану, стылям. Вывучае гербоўнікі (гербы) прыкладная гістарычная навука геральдыка.

Галерэя

Радавыя гербы

Гербы па рангах

  • герб вялікі — з усімі элементамі.
  • герб сярэдні — асноўныя элементы.
  • герб малы — толькі шчыт або шчыт з каронай.

Тэрытарыяльныя гербы

  • дзяржаўныя гербы
  • гербы тэрыторый (губерняў, абласцей, раёнаў, паветаў, ваяводстваў, правінцый і г. д.)
  • гербы гарадоў
  • гербы вёсак

Гербы карпаратыўныя

  • гербы ордэнаў
  • гербы клубаў
  • гербы вучылішч
  • гербы цэхаў
  • гербы арганізацый
  • гербы воінскіх падпадзяленняў
  • гербы фірмаў і канцэрнаў

Зноскі

Гл. таксама

У Сеціве