Перайсці да зместу

Глікапратэіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 10:48, 22 чэрвеня 2023, аўтар Ellis Novak (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Глікапратэіны — складаныя бялкі, у якіх бялковая (пептыдная) частка малекулы кавалентна злучаная з адной або некалькімі групамі гетэраалігацукрыдаў. Акрамя глікапратэіна існуюць таксама пратэагліканы і гліказамінагліканы.

Монацукрыды, звязаныя з канкрэтным бялком, могуць быць рознымі: гэта можа быць глюкоза, фукоза, маноза, глюказамін, галактозамін, ксілоза, сіялавая кіслата, галактоза і інш.

Тыя ці іншыя монацукрыды, звязаныя з бялком, змяняюць біяхімічныя і імуналагічныя ўласцівасці бялку, яго прасторавую канфігурацыю і інш. Важным прыватным выпадкам з’яўляецца звязванне бялкоў з сіялавай кіслатой, якое прыводзіць да фарміравання сіялаглікапратэінаў. У тыповых выпадках менавіта звязванне з сіялавай кіслатой прадвызначае павелічэнне T1/2 бялку ў плазме крыві.