Перайсці да зместу

Грынвіцкая абсерваторыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:58, 25 сакавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Славутасць
Грынвіцкая абсерваторыя
англ.: Royal Observatory
51°28′40″ пн. ш. 0°00′05″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Крыстафер Рэн
Заснавальнік Карл II Сцюарт
Дата заснавання 4 (14) сакавіка 1675[2]
Сайт rmg.co.uk/royal-o… (англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грынвіцкая каралеўская абсерваторыя (англ.: Royal Observatory, Greenwich, раней Royal Greenwich Observatory (RGO), код «000») — асноўная астранамічная арганізацыя Вялікабрытаніі, з дзяржаўным фінансаваннем. Арганізавана ў 1675 г. каралём Карлам II для ўдакладнення жыццёва важных для мараплаўцаў каардынат і спачатку размяшчалася ў прадмесце Лондана Грынвічы. Паясны час вылічваецца ад грынвіцкага мерыдыяна, які праходзіць праз абсерваторыю. У 1953 г. вялікая частка абсерваторыі пераведзена з будынкаў, спраектаваных Крыстаферам Рэнам, у познесярэднявечны замак Хёрстмансо (70 км на паўднёвы захад).

Зноскі

  1. National Heritage List for England
  2. Howse D. Greenwich Time and the Longitude (1997)Лондан: Phillip Wilson Publishers Ltd, 1997. — С. 42.