Перайсці да зместу

Гудзонаў заліў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Гудзонаў заліў
Карта рэгіёна Гудзонава заліва.
Размяшчэнне  Канада
Плошча 1 230 000 км²
Найбольшая глыбіня 258 м
Упадаюць Северн

Гудзонаў заліў (англ.: Hudson Bay, фр.: baie d'Hudson) — частка Паўночнага Ледавітага акіяна, якая прымыкае таксама да Атлантычнага акіяна.

Фактычна ўяўляе сабой унутранае мора, акружанае з усходу, поўдня і захаду землямі канадскіх правінцый Квебек, Антарыа, Манітоба, а таксама тэрыторыяй Нунавут. Заліў на паўночным усходзе аддзелены ад мора Бафіна востравам Бафінава Зямля. Злучаны з морам Лабрадор Гудзонавым пралівам, з Паўночным Ледавітым акіянам — водамі заліва Фокс. Плошча акваторыі − 1 230 000 км². Глыбіня да 258 м. З кастрычніка па ліпень пакрыты лёдам.

У Гудзонаў заліў упадае рака Северн.