Перайсці да зместу

Джарвіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джарвіс
англ. Jarvis
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча4,5 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
0°22′ пд. ш. 160°01′ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Лайн
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Джарвіс (Ціхі акіян)
Джарвіс
Джарвіс
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джа́рвіс (англ.: Jarvis Island) — каралавы востраў у цэнтральнай частцы Ціхага акіяна, знаходзіцца паміж Гаваямі і астравамі Кука. Агульная плошча вострава складае 4,5 км². Джарвіс быў адкрыты брытанцамі ў 1821 годзе, а ў 1858 годзе быў анексаваны Злучанымі Штатамі. Востраў таксама вядомы пад назвай Бункер (Bunker Island).

Геаграфія

На востраве няма партоў ці прыстаняў, існуе толькі некалькі невялікіх заліваў, прыдатных да падыходу караблёў. У цэнтры Джарвіса знаходзіцца лагуна, дзе на працягу дваццаці гадоў у ХІХ стагоддзі вялася здабыча гуана.

Клімат вострава трапічны, спякотны з высокай дзённай тэмпературай. Ночы значна халаднейшыя. Глеба вострава пераважна пясчаная, паверхня ўздымаецца над морам на 7 метраў над узроўнем мора. Вакол вострава знаходзяцца каралавыя рыфы.

Знаходзячыся ў 35 км на поўдзень ад экватара, Джарвіс не мае крыніцаў пітной вады. Большая частка флоры была знішчана здабытчыкамі гуана. Сустракаюцца толькі невялікія кавалкі травы.

Гісторыя

Востраў адкрыты еўрапейцамі 21 жніўня 1821 года брытанскім караблём Eliza Francis, які належаў Эдварду Томасу і Вільяму Джарвісу, і кіраваўся капітанам Браўнам. У сакавіку 1857 года востраў далучаны да ЗША згодна з Guano Islands Act, і фармальна анексаваны 27 лютага 1858 года. Некаторы час тут вялася здабыча гуана амерыканскімі кампаніямі.

Спасылкі