Перайсці да зместу

Дрэздэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:45, 30 чэрвеня 2023, аўтар Чаховіч Уладзіслаў (размовы | уклад) (Вядомыя асобы)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Горад
Дрэздэн
ням.: Dresden
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1206[1]
Першая згадка
1206[1]
Плошча
328,3 км²
Вышыня цэнтра
113 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
529.781 чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+49 351
Паштовыя індэксы
01067-01326
Аўтамабільны код
DD
Афіцыйны сайт
dresden.de
(англ.)(ням.)
Дрэздэн на карце Германіі
Дрэздэн (Германія)
Дрэздэн
Дрэздэн (Германія)
Дрэздэн

Дрэздэн (ням.: Dresden, в.-луж.: Drježdźany) — горад на ўсходзе Германіі, сталіца зямлі Саксонія. Размешчаны ў даліне ракі Эльба непадалёку ад чэшскай граніцы.

Дрэздэн мае доўгую гісторыю ў якасці сталіцы і рэзідэнцыі князёў-выбаршчыкаў і каралёў Саксоніі, дзякуючы чаму горад набыў арыстакратычны і мастацкі каларыт. Дрэздэн быў амаль цалкам разбураны падчас Другой сусветнай вайны ў выніку авіяналётаў англа-амерыканскіх сіл.

Дрэздэнская частка даліны Эльбы некаторы час знаходзілася ў Спісе сусветнай гістарычнай спадчыны ЮНЕСКА і была выключана адтуль за наўмыснае парушэнне Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове сусветнай спадчыны (пабудова аўтамабільнага моста) — першы выпадак выключэння са Спіса ў Еўропе і другі ў свеце.

Геаграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]
Клімат Дрэздэна
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Сярэдні максімум, °C 1,0 1,0 7,0 12,0 17,0 21,0 22,0 22,0 18,0 13,0 6,0 3,0 12,0
Сярэдняя тэмпература, °C −0,5 −1,5 3,0 7,0 12,0 16,0 17,0 17,0 14,0 9,5 4,0 1,5 8,0
Сярэдні мінімум, °C −2 −4 −1 3,0 8,0 11,0 13,0 13,0 10,0 6,0 2,0 0,0 5,0
Норма ападкаў, мм 30 20 30 50 60 80 80 70 50 40 30 40 580
Крыніца: Weather Information for Dresden

Назва «Дрэздэн», як і частка назваў гарадскіх раёнаў, мае славянскія карані, ад дрэўнесорбскага Drežďany («жыхары пойменых лясоў»). Упершыню Дрэздэн дакументальна згадваецца ў 1206 годзе ў сувязі з судовай справай паміж Майсенскай царквой і графам фон Дона з-за спрэчных тэрыторый (Acta sunt hec dresdene). Як горад, ужо ў іншым дакуменце, Дрэздэн згадваецца ў 1216 (Acta sunt hec... in civitate nostra dresdene).

З 1270 Дрэздэн стаў сталіцай маркграфства Мейсэн і быў ёй да аб'яднання маркграфства з курфюрствам Саксонія ў 1422 годзе. У 1485 г. адбыўся Лейпцыгскі падзел аб'яднанай дзяржавы, у выніку якога Дрэздэн зноў стаў сталіцай маркграфства Мейсэн (прычым маркграф атрымаў тытул герцага Саксоніі). У 1547 годзе курфюрства Саксонія было зноў далучана да Мейсэну, і Дрэздэн апынуўся сталіцай курфюрства Саксонія. Найбольшага росквіту Саксонія (і Дрэздэн, як яе сталіца) дасягнула пры Аўгусце Моцным у пачатку XVIII стагоддзя. У XVIII стагоддзі Саксонія прэтэндавала на вядучую ролю сярод нямецкіх княстваў і вяла сталыя войны з Прусіяй. Падчас Сямігадовай вайны Дрэздэн быў захоплены і доўгі час утрымліваўся войскамі прускага караля Фрыдрыха II. Гэтая акупацыя нанесла вялікія страты гораду, у прыватнасці ў 1760 годзе была разбурана Кройцкірхе. У 1872 годзе быў створаны Dresdner Bank.


Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б https://www.dresden-central.de/entdecken/nuetzliches/geschichte Праверана 18 чэрвеня 2023.