Перайсці да зместу

Дыягназ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 05:49, 22 красавіка 2022, аўтар VladimirZhV (размовы | уклад) (Гл. таксама)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Дыягназ (грэч. διάγνωσις — распазнаванне) — заключэнне аб сутнасці хваробы і стане пацыента, зафіксаванае ў прынятай медыцынскай тэрміналогіі і заснаванае на ўсебаковым сістэматычным вывучэнні пацыента. Працэс ўстанаўлення дыягназу называецца дыягностыкай.

Пры пастаноўцы дыягназу ўрач кіруецца суб'ектыўнымі скаргамі хворага, анамнезам, аглядам хворага (стан скурных покрываў, слізістай носаглыткі, вымярэнне тэмпературы, пульсу і ціску, і г.д.), вынікамі медыка-дыягнастычных даследаванняў і назіраннем за далейшым цягам хваробы. Пры гэтым таксама улічваюцца ўзрост, пол, праца, сацыяльнае становішча, мясцовасць і іншыя не медыцынскія фактары.

Варыянты дыягназу: папярэдні, канчатковы, клінічны і паталагаанатамічны. Канчатковы дыягназ можа быць прамым (выразна зразумела захворванне), дыферэнцыяльным (урач вызначае кола магчымых хвароб і прызначае даследаванні, затым вырашае на што пакутуе хворы чалавек) і дыягнастычным.