Перайсці да зместу

Жан-Франсуа Шампальён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 03:02, 28 студзеня 2022, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Жан-Франсуа Шампальён
фр.: Jean-François Champollion
Жан-Франсуа Шампальён. Партрэт працы Леона Канье (1831) (Léon Cogniet 1794 –1880), Луўр, Парыж
Жан-Франсуа Шампальён.
Партрэт працы Леона Канье (1831)
(Léon Cogniet 1794 –1880), Луўр, Парыж
Дата нараджэння 23 снежня 1790(1790-12-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 сакавіка 1832(1832-03-04)[1][2][…] (41 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Jacques Champollion[d]
Жонка Rosine Blanc[d]
Род дзейнасці егіптолаг
Навуковая сфера гісторыя, лінгвістыка, археалогія, егіпталогія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Antoine Isaac Silvestre de Sacy[d]
Вядомыя вучні Francesco Salvolini[d] і Karl Richard Lepsius[d]
Вядомы як заснавальнік егіпталогіі, які здолеў расшыфраваць егіпецкія іерогліфы
Член у
Узнагароды Кавалер тасканскага ордэна Святога Джузэпэ (Святога Іосіфа)
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Жан-Франсуа Шампальён (фр.: Jean-François Champollion; 23 снежня 1790 — 4 сакавіка 1832) — французскі гісторык-арыенталіст і лінгвіст, заснавальнік егіпталогіі.

Дзякуючы праведзенай ім расшыфроўцы тэксту Разецкага каменя 14 верасня 1822 г. зрабілася магчымым чытанне егіпецкіх іерогліфаў і далейшае развіццё егіпталогіі як навукі.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Школе ўсходніх моў у Калеж дэ Франс (1807—09). 3 1809 выкладаў ва ўніверсітэце Грэнобля (з 1818 прафесар). Быў членам Французскага Геаграфічнага таварыства.

Пасля шматгадовай працы над дэшыфроўкай егіпецкіх іерогліфаў у 1822 прачытаў надпіс на Разецкім камені; распрацаваў прынцыпы дэшыфроўкі і вызначыў паслядоўнасць развіцця егіпецкага іерагліфічнага пісьма (іерагліфічнае, іератычнае, дэматычнае). У 1824—26 вывучаў егіпецкія помнікі ў музеях Італіі, потым працаваў хавальнікам Егіпецкага музея ў Луўры. У 1828—30 кіраваў экспедыцыяй у Егіпет, сабраў і скапіраваў шмат егіпецкіх тэкстаў, помнікаў і выяў. У 1831 узначаліў першую ў свеце кафедру егіпталогіі ў Калеж дэ Франс. Склаў першыя граматыку і слоўнік старажытнаегіпецкай мовы.

Зноскі