Перайсці да зместу

Жгуцік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 06:44, 1 красавіка 2022, аўтар VladimirZhV (размовы | уклад) (Літаратура: вікіфікацыя)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Хламідамонас пад электронным мікраскопам

Жгу́цікі — ніткападобныя рухомыя цытаплазматычныя вырасты цела ў жгуцікакых прасцейшых, многіх бактэрый, зааспор, сперматазоідаў раслін і жывёл.

Служаць пераважна для перамяшчэння ў вадкім асяроддзі. У клетцы бывае 1—4 (зрэдку больш) жгуцікаў. Структура іх складаная: звонку тонкая мембрана (пелікула), ва ўнутранай поласці цытаплазма. Падоўжная вось складаецца з 2 цэнральных і 9 перыферычных (простых або падвойных) вельмі тонкіх ніцей (фібрыл). У аснове жгуціка — 2 перпендыкулярныя базальныя цельцы. Рухаюцца пераважна хвалепадобна. Знаходэяцца з аднаго, абодвух бакоў або па ўсёй паверхні клеткі.