Перайсці да зместу

Закон кратных адносін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 09:54, 7 лістапада 2019, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Зако́н кра́тных адно́сін — адзін з законаў стэхіяметрыі: калі два хімічныя элементы ўтвараюць паміж сабою некалькі злучэнняў, то масы аднаго элемента, што прыпадаюць на адзінку масы другога, адносяцца як цэлыя (звычайна невялікія) лікі.

Напрыклад, у аксідах азоту NO і NO2 на 1 масавую частку (мас. ч.) азоту прыпадае адпаведна 1,14 і 2,28 мас. ч. кіслароду; адносіны паказаных мас. ч. кіслароду роўныя 1:2.

Закон кратных адносін строга выконваецца для стабільных газападобных злучэнняў.

Адкрыты Дж. Дальтанам у 1803 годзе.