Перайсці да зместу

Какосавы алей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 00:28, 13 красавіка 2020, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (Праўкі аўтарства 186.143.161.87 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства VladimirZhV)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Како́савы алей — невысыхальны раслінны тлусты алей з падсушанай мякаці какосавых арэхаў (копры).

Цвёрдае рэчыва. Тэмпература застывання 19—26 °С. Колер белы з жаўтаватым адценнем. Шчыльнасць 925 кг/м³. Устойлівы да акіслення.

Атрымліваюць прасаваннем або экстрагаваннем арганічнымі растваральнікамі. Выкарыстоўваецца ў вытворчасці мыла, касметычных сродкаў, у харчовай прамысловасці (вытворчасць маргарыну).