Канадскі шчыт
Выгляд
Канадскі шчыт — выступ дакембрыйскага складкавага падмурка, які займае паўночную палову Паўночна-Амерыканскай (Канадскай) платформы, уключаючы Грэнландыю. Складаецца з абмежаваных разломамі пліт, утвораных метамарфіраванымі і гранітызаванымі складкавымі ўчасткамі архейскай і пратэразойскай эпохі, з якімі звязаны паклады руд жалеза, золата, медзі, нікелю, кобальту, урану, свінцу, цынку і інш.