Перайсці да зместу

Кругасвет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 15:48, 9 снежня 2022, аўтар M.L.Bot (размовы | уклад) (→‎top: clean up, перанесена: утрымлів → змяшч з дапамогай AWB)

«Кругасвет» (руск.: Кругосвет) — універсальная электронная энцыклапедыя на рускай мове. Энцыклапедыя развіваецца з 2000 года і, паводле даных на 2010 год, змяшчае звыш 12 700 артыкулаў (з іх 7 100 — біяграфіі), больш за 12 100 ілюстрацый, 600 палітычных, гістарычных і эканамічных карт, а таксама некалькі гістарычных і палітычных дакументаў[1]. Заснавана на вядомай, выдадзенай у ЗША «Энцыклапедыі Кальера», якая выдавалася ў 19521998 гады.

Рэкамендавана Федэральным агенцтвам па адукацыі РФ для выкарыстання ў навучальных установах для паглыбленага вывучэння праграмы.[2]

Энцыклапедыя «Кругасвет» бясплатна даступна на сайце «Krugosvet.ru», поўную электронную копію можна купіць на дзвюх кампакт-дысках ці адным DVD-дыску. На паперы «Кругасвет» не выдаецца.

Зноскі

  1. Кругасвет 2010(недаступная спасылка). http://www.mediahouse.ru. Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2012. Праверана 22 лістапада 2010.
  2. Константин Литвинов Новости обучающего и игрового ПО//«Мир ПК» , № 07, 2008

Спасылкі