Перайсці да зместу

Лабрадор (мінерал)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 06:49, 16 студзеня 2021, аўтар VladimirZhV (размовы | уклад) (вікіфікацыя, картка)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Лабрадор (мінерал)
Формула NaAlSi3O8 + CaAl2Si2O8

Лабрадор — мінерал з групы плагіяклазаў асноўнага складу, алюмасілікат кальцыю і натрыю. Названы ад паўвострава Лабрадор, дзе быў упершыню знойдзены (1770).

Колер шэры, зеленавата-шэры, цёмна-шэры. Бляск шкляны. На цёмна-шэрым фоне можна ўбачыць блікі зялёнага, сіняга, жоўтага або чырвонага колеру. Рысы не дае. Спайнасць дасканалая ў двух напрамках. Злом няроўны, ступеньчаты. Вугал паміж плоскасцямі спайнасці на 3,5—4° меншы за прамы. Шчыльнасць 2,6. Сінгонія трыклінная. Натрава-вапнавы палявы шпат. Аморфная сумесь двух мінералаў альбіту і анартыту; працэнтная колькасць анартыту — 51—70 %. Цвёрдасць — 6,5. Суцэльны буйназярністы; крышталі рэдкія.

Вядомы радовішчы ва Украіне. Сустракаецца ў габра-базальтавых пародах крышталічнага фундамента. Выкарыстоўваецца як абліцовачны і дэкаратыўны камень.

У некаторых мовах завецца таксама лабрадарытам (англ.: Labradorite), што можа прыводзіць да блытаніны з горнай пародай лабрадарытам.