Малыя Антыльскія астравы
Малыя Антыльскія Астравы | |
---|---|
англ. Lesser Antilles, нідэрл. Kleine Antillen, фр. Petites Antilles, ісп. Antillas Menores | |
Характарыстыкі | |
Найбуйнейшы востраў | востраў Трынідад |
Агульная плошча | 13 012 км² |
Насельніцтва | 3 735 636 чал. (2009) |
Шчыльнасць насельніцтва | 287,09 чал./км² |
Размяшчэнне | |
14°14′ пн. ш. 61°21′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Атлантычны акіян |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Малыя Антыльскія астравы (англ.: Lesser Antilles, нідэрл.: Kleine Antillen, фр.: Petites Antilles, ісп.: Antillas Menores) — частка Антыльскіх астравоў, якая ўтварае ланцуг кавалкаў сушы вулканічнага паходжання, што цягнецца ад Вялікіх Антыльскіх астравоў да ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі паміж 10—19° паўночнай шыраты. Агульная тэрыторыя — 13012 км². Насельніцтва — 3 735 636 чал. (2009 г.).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Месцазнаходжанне Малых Антыльскіх астравоў прыкладна супадае з вонкавым краем Карыбскай тэктанічнай пліты, паднятым у выніку сутыкнення з Атлантычнай і Паўночна-Амерыканскай тэктанічнымі плітамі. Працэс дрэйфавання пліт працягваецца, што адбіваецца на далейшым падняцці акіянічнага дна і сейсмічнай актыўнасці на астравах.
З часоў, калі караблі карысталіся ветразямі, Малыя Антыльскія астравы прынята падзяляць на Наветраныя і Падветраныя. Падветраныя астравы займаюць кароткія часткі дугі астравоў на поўдні і поўначы. Астатнія ўваходзяць у групу Наветраных. Трансатлантычныя вятры, якія дзьмуць з усходу на захад, рабілі Наветраныя астравы больш дасягальнымі для суднаў, што кіраваліся з Еўропы, а Падветраныя — з боку Амерыканскага кантынента.