Перайсці да зместу

Матэматык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 03:06, 23 мая 2020, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (→‎Спасылкі: вікіфікацыя з дапамогай AWB)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Леанард Эйлер прызнаецца адным з найвялікшых матэматыкаў у свеце

Матэматык — вучоны, навуковыя даследаванні якога ў асноўным прысвечаны матэматыцы: тэорыі лікаў, тапалогіі, абстрактнай алгебры, функцыянальнаму аналізу і г. д. У меншай ступені матэматыкі займаюцца праблемамі эканомікі, хіміі і інфарматыкі.

Нобелеўскай прэміі для матэматыкаў не існуе, таму Філдсаўская прэмія з'яўляецца найбольш прэстыжнай у гэтай сферы. З 2002 года за выдатныя дасягненні ў галіне матэматыкі штогод уручаецца Абелеўская прэмія.