Механічная энергія
Выгляд
У фізіцы механічная энергія апісвае суму патэнцыйнай і кінетычнай энергій, якія маюцца ў кампанентах механічнай сістэмы. Механічная энергія — гэта энергія, звязаная з рухам аб'екта або яго становішчам, якая мае здольнасць выконваць механічную работу.[1][2]
Захаванне механічнай энергіі
[правіць | правіць зыходнік]Закон захавання механічнай энергіі сцвярджае, што калі цела ці сістэма падвяргаецца дзеянню толькі кансерватыўных сіл, то поўная механічная энергія гэтага цела ці сістэмы застаецца пастаяннай. У ізаляванай сістэме, дзе дзейнічаюць толькі кансерватыўныя сілы, поўная механічная энергія захоўваецца.[3]
Адрозненне ад іншых відаў энергіі
[правіць | правіць зыходнік]Класіфікацыя энергіі па розных «тыпах» часта адпавядае межам абласцей даследавання ў прыродазнаўчых навуках.
- Хімічная энергія — від патэнцыйнай энергіі, накопленай у хімічных сувязях. Вывучаецца ў хіміі.
- Ядзерная энергія — энергія, накопленая ва ўзаемадзеяннях часціц у атамным ядры. Вывучаецца ў ядзернай фізіцы.
- Электрамагнітная энергія — у выглядзе электрычных зарадаў, магнітных палёў і фатонаў. Вывучаецца ў тэорыі электрамагнетызму.
- Розныя формы энергіі ў квантавай механіцы, напрыклад, энергетычныя ўзроўні электронаў у атаме.
Зноскі
- ↑ Prentice Hall Science Explorer (motion, forces, and energy)
- ↑ Resnick, Robert and Halliday, David (1966), Physics, Section 8-3 (Vol I and II, Combined edition), Wiley International Edition, Library of Congress Catalog Card No. 66-11527
- ↑ Jain, Mahesh C. (2009). Textbook of Engineering Physics (Part I). PHI Learning Pvt. Ltd. p. 11. ISBN 8-120-33862-6., Chapter 1, p. 11