Перайсці да зместу

Міжнародна-прававая адказнасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:52, 19 ліпеня 2016, аўтар Чаховіч Уладзіслаў (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{значэнні|Адказнасць}} '''Міжнародна-прававая адказнасць''' — адказнасць юрыдычная|адказ...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Міжнародна-прававая адказнасць — адказнасць, суб'ектам якой з'яўляецца сама дзяржава. Настае ў выніку парушэння дзяржавай нормаў міжнарароднага права ці міжнародных абавязацельстваў. Дзяржава нясе таксама адказнасць за неправамерныя дзеянні або ўпушчэнні ўсіх сваіх органаў і дзеянні фізічных асоб, учыненыя на яе тэрыторыі.

Адрозніваюць адказнасць палітычную (ужыванне міжнародных санкцый  (руск.) і аддаванне задавальнення пацярпелай дзяржаве) і матэрыяльную (рэпарацыі і рэстаўрацыі). Рознагалоссі ў вызначэнні формаў і аб'ёмаў адказнасці вырашаюцца мірнымі сродкамі  (руск.), прадугледжанымі Статутам ААН. Найчасцей у такіх выпадках выкарыстоўваецца міжнародны арбітраж.

Калі дзяржава-парушальнік адмаўляецца ад выканання мер кампенсацыі або задавальнення, не пагаджаецца на мірнае ўрэгуляванне рознагалоссяў ці не выконвае рашэння кампетэнтнага міжнароднага органа, могуць быць ужыты адпаведныя міжнародныя санкцыі.