Нацыянал-сацыялізм
Нацыянал-сацыялізм або нацы́зм (ням.: Nationalsozialismus) — афіцыйная ідэалогія нацысцкай Германіі. Скарачэнне «нацызм» утварылася ад скарачэння «нацы» (Nazi, скарачэнне ад ням.: Nationalsozialist), якім у Германіі звалі нацыянал-сацыялістаў па аналогіі з «соцы» — сацыял-дэмакратамі.
Нацызм мае шмат агульнага з фашызмам і звычайна класіфікуецца як адна з яго разнавіднасцяў; фашызм выкарыстоўваецца для пазначэння шырокага спектру палітычных рухаў, што існавалі ў розных краінах, у той час як тэрмін «нацызм» ужываюць толькі ў сувязі з нацысцкай партыяй ў Германіі і арганізацыямі, створанымі па яе падабенстве.
У сучаснай Германіі нацызм забаронены, аднак у свеце па-ранейшаму знаходзяцца прыхільнікі нацысцкай ідэалогіі; мноства неанацысцкіх арганізацый працягвае дзейнічаць як у Германіі, так і па ўсім свеце.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]- Расізм, сацыял-дарвінізм, еўгеніка, нардыцызм, расавая гігіена.
- Збольшага як следства гэтага — антысемітызм.
- Антымарксізм, антыкамунізм, антыбальшавізм, непрыняцце дэмакратыі.
- Таталітарызм, прынцып правадыра.
- Ідэя і палітыка пашырэння «жыццёвай прасторы», галоўнай чынам шляхам ваеннай экспансіі (Lebensraumpolitik).
Ідэалогія
[правіць | правіць зыходнік]Венгерскі філосаф-неамарксіст Д. Лукач у кнізе «Разбурэнне розуму» паказваў на тое, што з’яўленню нацысцкай ідэалогіі папярэднічала «пэўная філасофская атмасфера, падрыў даверу да развагі і розуму, схільнасць паверыць ірацыяналізму, міфу і містыкі. І менавіта гэтую філасофскую атмасферу стварыла філасофія жыцця»[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Lukács, G. Die Zerstörung der Vernunft / György Lukács. — Berlin: Aufbau-Verlag, 1954. — 692 p. — P. 329.