Падземныя воды
Выгляд
Падземныя воды — воды, якія знаходзяцца ў тоўшчы горных парод верхняй частцы зямной кары ў вадкім, цвёрдым і газападобным стане.
Запасы падземных вод
[правіць | правіць зыходнік]Падземныя воды — частка водных рэсурсаў Зямлі; агульныя запасы падземных вод складаюць звыш 60 млн км³.Падземныя воды разглядаюцца як карысны выкапень. У адрозненне ад іншых відаў карысных выкапняў, запасы падземных вод узнаўляльныя падчас эксплуатацыі.