Перайсці да зместу

Палімеры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 18:00, 6 мая 2023, аўтар Хомелка (размовы | уклад) (Гл. таксама: афармленне)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Палімеры (грэч. πολύ- — шмат; μέρος — частка) — неарганічныя і арганічныя, аморфныя і крышталічныя рэчывы, якія складаюцца з «монамерных звёнаў», злучаных у доўгія макрамалекулы хімічнымі або каардынацыйнымі сувязямі. Палімер — гэта высокамалекулярнае злучэнне: колькасць монамерных звёнаў у палімераў (ступень полімерызацыі) павінна быць досыць вялікай. У многіх выпадках колькасць звёнаў можа лічыцца дастатковай, каб аднесці малекулу да палімераў, калі пры даданні чарговага монамернага звяна малекулярныя ўласцівасці не змяняюцца. Як правіла, палімеры — рэчывы з малекулярнай масай ад некалькіх тысяч да некалькіх мільёнаў.