Пецярбургская акадэмія навук
Выгляд
Пецярбургская акадэмія навук — прынятая ў літаратуры абагульненая назва вышэйшай навуковай установы Расійскай імперыі ў 1724–1917 гадах. Заснаваная Пятром I.
Афіцыйныя назвы ў розныя перыяды:
- з 1724 — Акадэмія навук і мастацтваў у Санкт-Пецярбургу
- з 1747 — Імператарская акадэмія навук і мастацтваў у Санкт-Пецярбургу
- з 1803 — Імператарская акадэмія навук
- з 1836 — Імператарская Санкт-Пецярбургская акадэмія навук.