Перайсці да зместу

Прыватнае права

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 04:25, 4 снежня 2022, аўтар Красніца (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Прыватнае права — розныя галіны права, якія рэгулююць адносіны, звязаныя з абаронай прыватнага інтарэса індывідуальных уласнікаў і аб'яднанняў. Сутнасць прыватнага права выказана ў ягоных прынцыпах — незалежнасці і аўтаноміі асобы, прызнанні абароны прыватнай уласнасці, свабоды дамовы. Прыватнае права — гэта права, якое абараняе інтарэсы асобы ў яе ўзаемаадносінах з іншымі асобамі. У сферы дзеянні прыватнага права індывід самастойна вырашае, выкарыстоўваць яму свае правы або устрымлівацца ад дазволеных дзеянняў, заключаць дамову з іншымі асобамі або паступаць іншым чынам. Умяшанне дзяржавы ў гэтых выпадках мінімальнае і залежыць, галоўным чынам, ад інтарэсаў удзельнікаў гэтых адносін. Прынцыповае адрозненне прыватнага ад публічнага права заключана ў характары юрыдычнай абароны прыватных і публічных інтарэсаў.

Да галінаў прыватнага права адносяцца: грамадзянскае права, сямейнае права, працоўнае права, зямельнае права, міжнароднае прыватнае права.