Ромб
Выгляд
Ромб (грэч. ρομβος) — чатырохвугольнік з роўнымі старанамi.
Ромб, стораны якога ўтвараюць прамы вугал называецца квадратам.
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]- Ромб з'яўляецца паралелаграмам.
- Дыяганалі ромба перпендыкулярныя адна адной.
- Дыяганалі ромба з'яўляюцца бісектрысамі яго ўнутраных вуглоў
- Дыяганалі ромба з'яўляюцца яго асямі сіметрыі
- У ромб можна ўпісаць акружнасць
Прыкметы
[правіць | правіць зыходнік]Паралелаграм з'яўляецца ромбам, калі выконваецца хаця б адна з наступных умоў:
- Дзве яго сумежныя стораны роўныя ().
- Яго дыяганалі перасякаюцца пад прамым вуглом (AC⊥BD).
- Адна з яго дыяганаляў з'яўляецца бісектрысай яго вугла (∠DCA = ∠BCA).
Плошча
[правіць | правіць зыходнік]Формулы плошчы ромба:
Дзе:
- — старана ромба
- — унутраны вугал ромба
- — дыяганалі ромба
- — вышыня ромба
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Паняцце ромб утворанае ад грэч. ρομβος — «бубен». І калі цяпер бубны ў асноўным робяць круглай формы, то раней іх рабілі якраз у форме квадрата або ромба. Дарэчы, назва карткавай масці бубны, знакі якой маюць ромбападобную форму, паходзіць яшчэ з тых часоў, калі бубны не былі круглымі.
Слова «ромб» упершыню ўжываецца ў Герона і Папа Александрыйскага.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ромб