Сетэбас (спадарожнік Урана)
Сетэбас — адзін са знешніх нерэгулярных спадарожнікаў Урана, мае адваротнае арбітальнае кручэнне.
Сетэбас быў адкрыты 18 ліпеня 1999 года Кавеларсам, Глэдманам, Холманам, Пеці і Скулам на CCD-выявах, атрыманых на 3.5-м тэлескопе Канада-Францыя-Гаваі на гары Мауна-Кеа разам з Праспера і Стэфана і атрымаў часовыя абазначэння S/1999 U 1 і Уран XIX.
Пасля назіранняў на 5-м Паламарскім тэлескопе ў жніўні 1999 г., а таксама ў траўні-чэрвені 2000 г. на тэлескопе Кіт Пік і на 2.5-м тэлескопе Ла Пальма былі атрыманыя элементы арбіты спадарожніка.
Сетэбас названы ў гонар галоўнага д'ябла і заступніка вядзьмаркі Сікараксы ў п'есе У. Шэкспіра «Бура».
Элементы арбіты маюць падобныя рысы з элементамі арбіты Сікараксы і Праспера. Можна зрабіць здагадку аб іх агульным паходжанні. Аднак гэта здагадка не пацвярджае колер спадарожніка. Ён нейтральна-шэры візуальна (паказчык колеру BV = 0,77 m, RV = 0,35 m), ён падобны з Праспера, але адрозніваецца ад Сікараксы (якая мае крыху чырванаватае адценне).