Перайсці да зместу

Слонімская губерня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 05:51, 16 сакавіка 2023, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.9.3)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Слонімская губерня
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 8 (19) верасня 1796
Дата скасавання 12 (23) снежня 1796
Слонімская губерня, карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сло́німская губе́рня[1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне ў Расійскай імперыі, якое існавала ў 1796—1797 гадах. Губернскі горад — Слонім.

Утварэнне губерні было абвешчана 25 снежня 1795 года[1] на землях, якія адышлі да Расійскай імперыі па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай, указам расійскай імператрыцы Кацярыны II з частак Берасцейскага, Віленскага, Гарадзенскага і Навагрудскага ваяводстваў былога Вялікага Княства Літоўскага з цэнтрам у горадзе Слоніме, але рашэнне не было рэалізавана.

У другі раз утворана 8 жніўня 1796 года. Афіцыйна пачала дзейнічаць з 8 верасня 1796 года як намесніцтва[1]. Падзялялася на 8 паветаў: Брэсцкі, Ваўкавыскі, Гродзенскі, Кобрынскі, Лідскі, Навагрудскі, Пружанскі, Слонімскі.

Насельніцтва ў 1796 годзе складала больш за 300 тыс. чалавек[2]. У 1797 годзе ў складзе Слонімскай губерні 8 гарадоў, 39 мястэчак, 5851 вёска[3]. Насельніцтва складала 608 тыс. чалавек[3].

У 1797 годзе ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформаў Паўла I Слонімская і Віленская губерні былі аб’яднаныя ў Літоўскую губерню з цэнтрам у Вільні.

Зноскі

  1. а б в БелЭн 2002.
  2. Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
  3. а б Беларусь 1995.