Страсны тыдзень
Страсны тыдзень (таксама Вялікі Тыдзень[1][2] і Святы тыдзень[крыніца?]) — у хрысціянскім літургічным годзе — тыдзень перад Вялікаднем. Страсны тыдзень уключае ў сябе апошні тыдзень Вялікага пасту, а таксама Вербніцу, Вялікую сераду, Вялікі чацвер (Страсны чацвер), Страсную Пятніцу (Святая Пятніца), і Святую суботу, але не ўключае Вялікдзень, які лічыцца пачаткам новага літургічнага тыдня.
Дні Страснога тыдня
Вербніца
Вербніца святкуецца ў гонар трыўфальнага ўвахода Ісуса ў Іерусалім, падчас якога народ вітаў Хрыста пальмавым лісцем (і іншымі, напрыклад, аліўкавымі галінамі). Цэрымонія добраславення звычайна праводзіцца па-за царквой і ўключае ў сябе чытанне тэкстаў Евангелля пра тое, як Ісус пакорліва уехаў у Іерусалім на асле, якая нагадвала пераможную працэсію Давіда, і як людзі змяшчалі галіны на зямлю перад Ім. Адразу ж пасля гэтага святочнага ўваходу Ісуса ў Іерусалім, Ён пачынае Свой шлях да крыжа. Гэта суправаджаецца працэсіяй або ўрачыстым ўваходам ў царкву, калі яе ўдзельнікі трымаюць ў руках сваіх блаславёныя галінкі. Імша або багаслужэнне ўключае ў сябе чытанне пра Мукі Хрыстовы, апавяданне арышту, пакут і смерці Ісуса згодна апавяданняў аднаго з сінаптычных Евангелляў.
З Панядзелка па Сераду
У дні паміж Вербніцай і Святым чацвяргом вядомыя як Святы панядзелак, Святы аўторак і Святая серада. У Евангеллях пералічаны падзеі, якія адзначаюцца ў гэтыя дні:
- У панядзелак, згодна Евангеллям адбылося памазанне Ісуса ў Віфаніі (Ян 12:1-11), якое, аднак, адбылося да пачатку Вербніцы, апісанай у Евангеллі ад Яна 12:12-19.
- У аўторак, Евангелле нагадвае прадказанне аб здрадзе Іуды і адрачэнні Пятра ад Ісуса (Ян. 13:21-38).
- У сераду, Евангелле пераказвае гісторыю Іуда з арганізацыі яго здрады Ісуса іудзейскім першасвятарам (Матфея 26:14-25).
Святы чацверг
У гэты дзень ладзіцца імша ў памяць аб Апошняй Вячэры Ісуса з дванаццаццю апосталамі, падчас якой была заснавана Эўхарыстыя і запаведзь братэрскай любові, што Ісус даў пасля мыцця ног Сваіх вучняў.
У гэты дзень могуць званіць усе званы царквы, у тым ліку алтарныя званы. У цэрквах адразу ж пасля пропаведзі святар робіць абрад абмывання ног нявызначанай колькасці людзей, звычайна дванаццаць, спасылаючыся на лік апосталаў.
Святая пятніца
Вечар літургічнага святкавання Страснога чацверга пачынаецца першы з трох дзён Вялікоднага Трыдуума, які працягваецца ў атмасферы літургічнай жалобы на працягу наступнага дня. У рымска-каталіцкай і англіканскай цэрвах Страсная пятніца з’яўляецца посным днём, звычайна дазваляецца мець толькі адзін поўны абед і, у выпадку неабходнасці, два невялікія закускі, якія разам не робяць поўны абед. У некаторых краінах адбываюцца шэсці са статуямі, якія прадстаўляюць Страсці Хрыстовы.
Святая субота
У гэты дзень не праводзіцца імша. Святкаванне Вялікадня пачынаецца пасля заходу сонца. У Вялікую суботу Царква чакае ля Труны Гасподняй ў малітве і посце, молячыся пра Яго Пакуты і смерць, і Яго Сашэсце ў пекла, і ў чаканні Яго ўваскрэсення. Царква устрымліваецца ад імшы, толькі пасля ўрачыстай усяночнай, чакаючы ноччу Уваскрасення, калі прыйдзе час для велікоднай радасці.
Славянскія традыцыі
У народзе на працягу ўсяго тыдня ішла падрыхтоўка да галоўнага свята: мылі сталы, лаўкі, крамы, вокны, дзверы. Бялілі печ, а таксама і сцены. Выскаблівалі, вымывалі падлогу, вытрэсвалі палавікі, перемывалі посуд. З чацвярга да суботы ішла падрыхтоўка ля печы і ў двары: гаспадыні пяклі велікодныя кулічы, фарбавалі яйкі, запякалі мяса; мужчыны ставілі арэлі, нарыхтоўвалі дровы на час свята і інш. Сяляне стараліся быць нешматслоўнымі. Як і на працягу ўсяго паста, пазбягалі гучных вулічных спеваў, не было вулічных гульняў і карагодаў. Па павер’ях балгараў, за выкананнем традыцый сачылі самавілы. Лічылася, што страсны тыдзень быў часам разгулу нячыстай сілы. Згодна з славянскімі традыцыямі, перад Велікднём або пасля яго, продкі вяртаюцца на зямлю, дзе знаходзяцца на працягу некаторага часу.
На Палессі Страсны тыдзень таксама называўся Русальным.
Зноскі
- ↑ Вялікі Тыдзень(недаступная спасылка). Часасловец. Пераклады а. Аляксандра Надсана (2008). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2021. Праверана 5 красавіка 2021.
- ↑ Душпастырскія прапановы для вернікаў на Вялікі Тыдзень(недаступная спасылка). Газета «ЦАРКВА» (4 красавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2021. Праверана 5 красавіка 2021.
Спасылкі
Страсны тыдзень на Вікісховішчы |
- Бушлякоў, Юрась. Жывая мова: перадвелікодны тыдзень . Радыё Свабода (9 красавіка 2004).