Перайсці да зместу

Сцяна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 12:45, 30 кастрычніка 2023, аўтар VladimirZhV (размовы | уклад) (Гл. таксама: +літ.)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Сцяна

Сцяна — канструктыўны элемент пабудовы, які выконвае функцыі вертыкальнай агароджы, а часам і апорнай канструкцыі. Падрадзяляюцца на вонкавыя і ўнутраныя. Сцены, якія адначасова з выкананнем функцый агароджы служаць апорамі для іншых канструкцыйных элементаў пабудовы (перакрыццяў, дахаў), называюцца апорнымі або капітальнымі.