Перайсці да зместу

Сяргей Уладзіміравіч Жумар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 20:31, 25 чэрвеня 2023, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.9.5)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Сяргей Уладзіміравіч Жумар
Дата нараджэння 10 лістапада 1958(1958-11-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 2021(2021-05-19) (62 гады)
Род дзейнасці архівіст
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1996)
Альма-матар
Узнагароды

Сяргей Уладзіміравіч Жумар (10 лістапада 1958, Мінск —19 мая 2021) — беларускі гісторык-архівіст, кандыдат гістарычных навук.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мінску ў 1958 годзе ў сям'і настаўніка. Працаваў архівістам, у прыватнасці, у Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы, быў намеснікам дырэктара.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Яго кандыдацкая прысвечана акупацыйнаму друку ў Беларусі, пасля выйшла асобнай кнігай («Акупацыйны друк на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны», 2000).

Аўтар некалькіх прац па дакументазнаўстве і справаводстве, суаўтар даведніка «Дакументы па гісторыі Беларусі ў „асаблівай тэчцы Сталіна“», адзін са складальнікаў дакументальных збораў «Архіўная справа на Беларусі (1921—1995)», «Трасцянец», «Judenfrej! Свабодна ад яўрэяў!», «Гісторыя Мінскага гета ў дакументах», «Ваеннапалонныя. 1941—1953» (2002), «Масюкоўшчына. Шталаг 352» ды інш.

Доўгі час хварэў на цукровы дыябет. Памёр ад кавіднай інфекцыі[1].

Зноскі