Перайсці да зместу

Сінедрыён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:26, 20 кастрычніка 2013, аўтар Courcelles (размовы | уклад) (File renamed: File:Sanhedrim.jpgFile:Sanhedrin1.jpg File renaming criterion #5: Correct obvious errors in file names (e.g. incorrect proper nouns or false historical dates...)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Пасяджэнне Сынедрыёну, малюнак прыведзены ў энцыклапедыі 1883 года

Сінедрыён (іўр.: סַנְהֶדְרִין, грэч. συνέδριον, літаральна "сядзець разам", такім чынам "збор" або "савет") — іўдзейскі савет, які складаўся з дваццаці да дваццаці трох чалавек, выбіраўся з прадстаўнікоў кожнага горада, які ўваходзіў у біблейскія землі Ізраіля.

Мішна прыводзіць лічбу ў 23 прадстаўнікі. Мінімальны памер савета складаў 10, але яшчэ адзін голас быў патрэбен для прыняцця рашэння (11/10), і паколькі простай большасцю нельга было асудзіць (Зыход 23:2), і таму для дасягнення выніку патрэбны быў яшчэ адзін прадстаўнік (12/10). Нарэшце, суд не павінен быў мець цотную колькасць суддзяў для прадухілення тупікоў, таму іх колькасць складала 23. Сінедрыён мог разглядаць толькі рэлігійныя пытанні. Вялікі Сінедрыён складаўся з старшыні, якога называлі Насі, віцэ-старшыні суда (Aў Бейт-Дын), і 69 агульных членаў. У перыяд Другога Храма, Вялікі Сінедрыён засядаў у зале часаных камянёў у храме ў Іерусаліме. Суд склікаўся штодня, акрамя суботы і святаў. У канцы 3-га стагоддзя, каб пазбегнуць пераследу, рашэнні выпускаліся пад назвай Бейт Мідраш.

Апошняе рашэнне сінедрыёну было прынята ў 358 годзе, пасля чаго Сінедрыён быў распушчаны пасля працяглага пераследу з боку Рымскай імперыі. На працягу стагоддзяў прадпрымаліся спробы адрадзіць інстытут Сінедрыёна, напрыклад Вялікі Сінедрыён скліканы Напалеонам Банапартам і сучасныя спробы ў Ізраілі.

Сінедрыён згадваецца ў Евангеллях па адносінах да суду Сінедрыёна Ісуса.