Перайсці да зместу

Сістэмны аналіз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 16:15, 1 красавіка 2023, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (выпраўленне перасылак)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Сістэмны аналіз — метадалогія даследавання аб'ектаў пасродкам падання іх у якасці сістэм і аналізу гэтых сістэм. Сістэмы пры гэтым вылучаюцца зыходзячы з мэт даследавання. З аднаго боку сістэма разглядаецца як адзінае цэлае, з іншага — як сукупнасць элементаў. Прычым цэлае мае новыя, спецыяльныя ўласцівасці, якія адсутнічаюць у яго складнікаў элементаў (гэтая ўласцівасць называецца эмерджэнтнасць). Структура, уласцівасці і дынаміка сістэм пры сістэмным аналізе ўяўляюцца ў выглядзе мадэляў.