Перайсці да зместу

Фларэнтыйская рэспубліка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:16, 8 верасня 2023, аўтар Τάρας στον Παρνασσό (размовы | уклад) (→‎Спасылкі)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Рэспубліка
Фларэнтыйская рэспубліка
лац.: Respublica Florentina
італ.: Repubblica fiorentina
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Фларэнтыйская рэспубліка ў 1494 годзе
Фларэнтыйская рэспубліка ў 1494 годзе
< 
 >
1115 — 1532

Сталіца Фларэнцыя
Найбуйнейшыя гарады Фларэнцыя
Мова(ы) Лацінская мова,
Тасканскі дыялект італьянскай
Афіцыйная мова Tuscan[d]
Рэлігія Рымска-каталіцкая царква
Грашовая адзінка Флорын
Плошча каля 15 000 км² у 1494 годзе
Насельніцтва каля 750 000 чал. у 1494 годзе[1]
Форма кіравання Рэспубліка
Ганфаланьер
 • 1531-1533 Алесандра Медычы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фларэнтыйская рэспубліка (лац.: Respublica Florentina, італ.: Repubblica di Firenze, Repubblica fiorentina) — незалежная рэспубліка ў Паўночнай Італіі, якая існавала ў 1115—1185 і 1197—1532 гадах. Паўстала як незалежная камуна горада Фларэнцыі, неўзабаве падпарадкавала сабе большую частку паўночнай і цэнтральнай Тасканы і пачала граць адну з найважнейшых роляў у палітычнай сістэме сярэднявечнай Італіі. Фларэнтыйская рэспубліка стварыла складаную сістэму кіравання, заснаваную на недапушчэнні ўзурпацыі ўлады адной асобай і досыць шырокай ўцягнутасці грамадзян у фарміраванне дзяржаўных органаў. У XIII—XIV стагоддзях эканамічнае развіццё Фларэнцыі апярэджвавала практычна ўсе іншыя дзяржавы не толькі Італіі, але і Еўропы. Тут упершыню зарадзілася мануфактурная вытворчасць і пачаліся сацыяльныя канфлікты паміж наёмнымі працоўнымі і патрыцыятам. З 1434 у Фларэнцыі ўсталявалася ўлада роду Медычы, пры якіх дзяржава трансфармавалася ў аднаасобную сіньёрыю. У XIV стагоддзі Фларэнцыя стала вядучым цэнтрам італьянскага Адраджэння, у якім стваралі Дантэ, Петрарка, Бакача, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Макіявелі і многія іншыя. У перыяд Італьянскіх войнаў у рэспубліцы быў усталяваны ураўняльны тэакратычны рэжым Саванарола, аднак пры падтрымцы Францыі і папства, Медычы ў 1512 годзе аднавілі сваю ўладу. У 1532 годзе Рэспубліканскае кіраванне Фларэнцыі было ліквідавана, і краіна ператварылася ў спадчынную манархію — Фларэнтыйскае герцагства (з 1569 — вялікае герцагства Тасканскае).

Зноскі

  1. http://www.anriintern.com/regional_geography/itl5.html (недаступная спасылка — гісторыя)