Перайсці да зместу

Філасофія жыцця

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Філасофія жыцця — філасофская плынь канца XIX — пачатку XX ст.

Сфарміравалася ў Германіі. Яе прадвеснікам быў Ф.Шлегель, які ў сваіх "Трох лекцыях аб філасофіі жыцця" (1827) заклікаў адмовіцца ад блуканняў "у пустой прасторы абсалютнага жыцця" на карысць "духоўнаму ўнутранаму жыццю". У яе філасофскіх вытокаў быў Ніцшэ з яго крытыкай сучаснай навукі. Лозунг: "Абарона аўтаноміі гістарычнай навукі перад прыродазнаўствам". Нямецкі гісторык Ф.Хайнеман вельмі дакладна вызначыў сутнасць і функцыянальную накіраванасць дадзенага кірунку, зазначыўшы, што Філасофія жыцця будуецца на пратэсце жыцця супраць перабольшанай ролі розуму ў сучасным грамадстве, на пратэсце душы супраць машыны і выкліканых ёю арэчаўлення, тэхнафікацыі і абяздушвання чалавека.

Выдзеліла ў якасці зыходнага паняцця "жыццё" як інтуітыўна спасцігальную цэласную рэальнасць, не тоесную ні духу, ні матэрыі. Адной з перадумоў яе ўзнікнення была адмова некаторых філосафаў ад гегельянства і нават, як следства, зварот да філасофіі Канта. Паняцце "жыццё" шматзначна і па-рознаму тлумачыцца ў розных варыянтах Філасофіі жыцця.

Біялагічна-натуралістычнае разуменне характэрна для плыні, што ўзыходзіць да філасофіі Ніцшэ і прадстаўленага Л. Клагесам, Т. Лесінгам і інш.: "жывое" падкрэсліваецца як нешта натуральнае ў супрацьлегласць механічна сканструяванаму, "штучнаму". Для гэтага варыянта Філасофіі жыцця характэрна апазіцыя не толькі матэрыялізму, але і ідэалістычнаму рацыяналізму - "духу" і "розуму", схільнасць да прымітывізма і культа сілы, спробы звесці любую ідэю да "інтарэсаў", "інстынктаў", "волі" індывіда або грамадскай групы, прагматычная трактоўка маральнасці і спазнання (дабро і ісціна - тое, што ўзмацняе першасны жыццёвы пачатак, зло і хлусня - тое, што яго аслабляе), падмена асабовага пачатку індывідуальным, а індывіда - родам (татальнасцю), арганіцызм у сацыялогіі.

"Гістарычны" варыянт. Прадстаўнікі: В. Дзільтэй, Г. Зімель, Х. Артэга-і-Гасет. Зыходзіць у інтэрпрэтацыі "жыцця" з непасрэднага ўнутранага перажывання, як яно раскрываецца ў сферы гістарычнага досведу духоўнай культуры. Калі ў іншых варыянтах жыццёвы пачатак разглядаецца як вечны нязменны прынцып быцця, то тут увага прыкавана да індывідуальных формаў рэалізацыі жыцця, яе непаўторных, унікальных культурна-гістарычных выяў. Пры гэтым Філасофія жыцця не ў стане пераадолець рэлятывізм, звязаны з растварэннем усіх маральных і культурных каштоўнасцей у струмені "жыцця", гісторыі. Характэрнае адштурхванне ад механістычнага прыродазнаўства прымае форму пратэсту супраць натуральнанавуковага разгляду духоўных з'яў наогул, што прыводзіць да спроб распрацаваць адмысловыя метады спазнання духу (герменеўтыка ў Дыльтэя і канцэпцыя разумнай псіхалогіі, марфалогія гісторыі ў Шпэнглера). Антытэза арганічнага і механічнага паўстае ў гэтым варыянце Філасофіі жыцця ў выглядзе проціпастаўлення культуры і цывілізацыі.

Іншы варыянт Філасофіі жыцця звязаны з тлумачэннем "жыцця" як нейкай касмічнай сілы, "жыццёвага парыву" (Бергсан), сутнасць якога - у бесперапынным прайграванні сябе і творчасці новых формаў; субстанцыя жыцця - чыстая "працягласць", зменлівасць, спасціганутая інтуітыўна.