Перайсці да зместу

Хімічны састаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:50, 8 снежня 2023, аўтар JerzyKundrat (размовы | уклад)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Хімі́чны саста́ў — якасная і колькасная характарыстыка рэчыва з пункту гледжання наяўнасці ў ім атамаў хімічных элементаў і колькасных суадносін паміж імі. Адпаведна адрозніваюць якасны і колькасны хімічны склад.

Хімічны састаў высвятляюць метадамі хімічнага ці фізіка-хімічнага аналізу. Колькасны хімічны састаў апісваецца хімічнай формулай, або пералікам элементаў з указаннем іх долі ў рэчыве (часцей за ўсё, у працэнтах). Хімічны састаў і хімічная будова вызначаюць хімічныя і фізічныя ўласцівасці рэчываў.

Пра заканамернасці хімічнага саставу глядзі валентнасць, стэхіяметрыя.