Перайсці да зместу

Шхеры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 00:49, 7 лістапада 2019, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў)
Шхеры каля горада Наанталі

Шхеры (нарв.: sker — скала ў моры) — архіпелаг, які складаецца з дробных скалістых астравоў, падзеленых вузкімі пралівамі і якія пакрываюць значную частку прыбярэжнай марской паласы. Кожны з такіх астраўкоў ў асобнасці называецца «шхера».

Паходжанне шхер

Шхеры паўсталі ў выніку ледавіковай эрозіі часткі мацерыка, якая ў выніку была затопленая морам так, што над паверхняй засталіся выступаць толькі самыя высокія ўчасткі сушы ў выглядзе астравоў, астраўкоў ці нават асобных скал.