Элементарная часціца
Элемента́рная часці́ца — у першапачатковым значэнні — першасная, далей нераскладальная часціца. З элементарных часціц складаецца ўся матэрыя. У сучаснай фізіцы паняцце звычайна ўжываецца не ў дакладным значэнні, а меней строга — для азначэння вялікай групы драбнейшых часціц матэрыі, падпарадкаваных умове, што яны не атамы або атамныя ядры (выключэнне — пратон).
Цяпер налічваюць больш за 400 элементарных часціц.
Усе элементарныя часціцы маюць уласцівасць узаемаператварэння, якое ёсць следствам іх узаемадзеянняў: моцнага, электрамагнітнага, слабага і гравітацыйнага. Узаемадзеянні часціц выклікаюць ператварэнні часціц і іх сукупнасцей у іншыя часціцы і іх сукупнасці, калі такія ператварэнні не пярэчаць законам захавання энергіі, імпульсу, моманту колькасці руху, электрычнага зарада і інш.
Асноўныя характарыстыкі элементарных часціц: маса, спін, электрычны зарад, час жыцця, цотнасць, G-цотнасць, магнітны момант, лептонны зарад, ізатапічны спін, CP-цотнасць, зарадавая цотнасць.
Класіфікацыя
Па часе жыцця
Усе элементарныя часціцы падзяляюцца на два класы:
- Стабільныя элементарныя часціцы — часціцы, якія маюць бясконца вялікі час жыцця ў вольным стане (пратон, электрон, нейтрына, фатон і іх антычасціцы).
- Нестабільныя элементарныя часціцы — часціцы, якія распадаюцца на іншыя часціцы ў вольным стане за канечны час.
Па масе
Усе элементарныя часціцы падзяляюцца на два класы:
- Часціцы, якія не маюць масы (напрыклад, фатон).
- Часціцы, якія маюць масу.
Па значэнні спіна
Усе элементарныя часціцы падзяляюцца на два класы:
- Базоны — часціцы з цэлым значэннем спіна[1] (напрыклад, фатон, глюон, мезон, базон Хігса);
- Ферміёны — часціцы з напалову цэлым значэннем спіна[1] (напрыклад, электрон, пратон, нейтрон, нейтрына).
Памеры элементарных часціц
Нягледзячы на вялікую разнастайнасць элементарных часціц, іх памеры ўкладваюцца ў дзве групы. Памеры адронаў (як барыёнаў, так і мезонаў) складаюць каля 10−15 м, што блізка да сярэдняй адлегласці паміж кваркамі. Памеры фундаментальных часціц — калібровачных базонаў, кваркаў і лептонаў — у межах хібнасці эксперыменту складаюць: верхняя мяжа дыяметра — 10−18 м. Калі ў далейшых эксперыментах канечныя памеры гэтых часціц не будуць выяўлены, то гэта можа сведчыць пра тое, што памеры калібровачных базонаў, кваркаў і лептонаў блізкія да фундаментальнай даўжыні (якая вельмі верагодна[2] можа аказацца планкаўская даўжынёй, роўнай 1,6·10−35 м).
Гл. таксама
- Спіс часціц
- Фундаментальная часціца
- Гіпатэтычная элементарная часціца
- Фундаментальныя ўзаемадзеянні
- Фізіка высокіх энергій
- Фізіка элементарных часціц
Зноскі
- ↑ а б Фундаментальные частицы и взаимодействия
- ↑ А. М. Прохоров. Физическая энциклопедия, статья «Фундаментальная длина» (электронная версия). Памылка шаблона sfn: няма якара: CITEREFА._М._Прохоров._Физическая_энциклопедия (даведка)
Спасылкі
- Хроніка адкрыццяў у фізіцы ядра і часціц, падрыхтаваная супрацоўнікамі фізічнага факультэта МДУ імя М. В. Ламаносава (руск.)
- Фізіка элементарных часціц на Scientific.ru (руск.)
- Particle Listings, Particle Data Group
- Фізіка элементарных часціц — у свеце, у ІЯФ, на кафедры ФЭЧ (руск.)