Перайсці да зместу

Эмульсія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 10:39, 18 мая 2023, аўтар Хомелка (размовы | уклад) (Гл.таксама: афармленне)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Эмульсія (новалац. emulsio, ад лац. Emulgeo - даю, выдойваю) — дысперсная сістэма з вадкім дысперсійным асяроддзем і вадкай дысперснай фазай. Эмульсіі складаюцца з незмешвальных вадкасцяў. Напрыклад, малако - адна з першых вывучаных эмульсій, у ім кропелькі тлушчу размеркаваны ў водным асяроддзі. Эмульсіі нізкай канцэнтрацыі - неструктураваныя вадкасці. Высокаканцэнтраваныя эмульсіі - структураваныя сістэмы.